Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенага былога дэсантніка, асуджанага на 3 гады калёніі, пакаралі яшчэ адным годам зьняволеньня


Руслан Акостка
Руслан Акостка

Супраць былога дэсантніка, а цяпер палітвязьня з Салігорску Руслана Акосткі, якога асудзілі на 3 гады калёніі за супраціў міліцыянтам пры затрыманьні на акцыі ў памяць Рамана Бандарэнкі, у віцебскай калёніі № 3 завялі новую крымінальную справу.

Суд над Русланам Акосткам адбыўся ў будынку «Віцьбы», піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Аб працэсе ня ведалі нават сваякі палітвязьня — тры месяцы ад яго наагул не было вестак.

У выніку, судзьдзя Віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня абвінаваціў палітвязьня паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзіў яго на год калёніі.

31-гадовы Руслан Акостка нарадзіўся ў вёсцы Заўшыцы Салігорскага раёну, да затрыманьня працаваў на ахоўнікам у супэрмаркеце Green.

Мужчына стаў вядомым пасьля таго, як 15 лістапада здолеў прайсьці амаль праз увесь горад зь бел-чырвона-белым сьцягам. Такім чынам ён ушанаваў памяць забітага Рамана Бандарэнкі. У выніку Руслана затрымалі міліцыянты, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар.

16 лістапада 2020 году суд Салігорскага раёну пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю Руслан так і ня выйшаў. У дачыненьні да былога дэсантніка распачалі крымінальную справу за «супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадзкі парадак» (арт. 363 КК).

Паводле праваабаронцаў, суд над Русланам праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме. Абвінавачваны віны ў супраціве супрацоўніку міліцыі з ужываньнем гвалту не прызнаў.

У выніку судзьдзя Алеся Серадзенка прасудзіла 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Абвінавачаны таксама абавязаны быў выплаціць матэрыяльную кампэнсацыю ў памеры 2000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG