На канцэрце ў Лас-Вэгасе вакаліст гурту Кляўс Майнэ замест першага радка песьні «I follow the Moscow down to Park Gorky» (у перакладзе — «Іду па беразе Масквы-ракі ў парк Горкага») прасьпяваў «Now listen to my heart, it says Ukrainia» («А цяпер паслухай маё сэрца, яно кажа Украіна»).
Такім чынам культавы ў сьвеце рок-музыкі калектыў падтрымаў украінцаў, якія пацярпелі ад узброенага ўварваньня расейскіх войскаў.
Песьню Wind of Change Кляўс Майнэ напісаў яшчэ ў канцы 80-х пад уплывам першага візыту ў СССР. Для ўсяго сьвету кампазыцыя Scorpions стала адным з сымбаляў дэмакратычных пераменаў у Савецкім Саюзе, а пазьней — адным з сымбаляў падзеньня Бэрлінскага муру.