Беларускія рок-зоркі Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Аляксандр Памідораў і паляк Томаш Арганэк разам з Варшаўскім Вольным аркестрам запісалі песьню «Героям слава!»
«Самы час для салідарнасьці, для згуртаванасьці, для мабілізацыі ўсіх сілаў ды рэсурсаў. Гэта неабходна для дапамогі Ўкраіне ў ейнай барацьбе супраць імпэрыі-агрэсара. І вось наш музычны ўнёсак у гэтую барацьбу», — адзначылі выканаўцы.