Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цырымоніі ўручэньня прэміі «Оскар» правялі хвіліну маўчаньня на знак салідарнасьці з Украінай


Калектыў, які працаваў над фільмам «CODA» са статуэткай за перамогу, Лос-Анджэлес, 27 сакавіка 2022
Калектыў, які працаваў над фільмам «CODA» са статуэткай за перамогу, Лос-Анджэлес, 27 сакавіка 2022

У Лос-Анджэлесе на цырымоніі ўручэньня «Оскару» сталі вядомыя ўсе ляўрэаты прэміі. Найлепшым фільмам году прызналі «CODA» пра сям’ю глухіх

Амэрыканская кінаакадэмія ўручала «Оскар» у 94-ы раз.

Ляўрэаты:

  • Найлепшы фільм: «CODA»;
  • Найлепшая рэжысэрская праца: Джэйн Кэмпіён — «Улада сабакі» («The Power of the Dog»);
  • Найлепшы актор: Уіл Сьміт — «Кароль Рычард» («King Richard», роля Рычарда Ўільямса);
  • Найлепшая акторка: Джэсіка Чэстэйн — «Вочы Тэмі Фэй» («The Eyes of Tammy Faye», роля Тэмі Фэй Бэкер);
  • Найлепшы актор другога пляну: Трой Кацур — «CODA» (роля Фрэнка Росі);
  • Найлепшая акторка другога пляну: Арыяна ДэБос — «Уэстсайдзкая гісторыя» («West Side Story», роля Аніты);
  • Найлепшы арыгінальны сцэнар: Кенэт Бранаг — «Бэлфаст» («Belfast»);
  • Найлепшы адаптаваны сцэнар: Сіян Хедэр — «CODA»;
  • Найлепшы анімацыйны поўнамэтражны фільм: «Энканта» («Encanto»);
  • Найлепшы анімацыйны кароткамэтражны фільм: Альбэрта М’ельга і Леа Санчэс — «Шклоачышчальнік» («The Windshield Wiper»);
  • Найлепшы фільм на замежнай мове: «Кіруй маёй машынай» («Drive My Car») (Японія), рэжысэр Русукэ Хамагуці;
  • Найлепшая музыка да фільму: Ганс Цымэр — «Дзюна» («Dune»);
  • Найлепшая песьня да фільму: No Time to Die («Ня час паміраць»), музыка і словы: Білі Айліш і Фінэас О’Конэл;
  • Найлепшы мантаж: Джо Ўолкер — «Дзюна» («Dune»);
  • Найлепшая апэратарская праца: Грэг Фрэйзэр — «Дзюна» («Dune»);
  • Найлепшая праца мастака: Патрык Вэрміт (пастаноўшчык), Сюзана Сіпас (дэкаратар) — «Дзюна» («Dune»);
  • Найлепшы дызайн касьцюмаў: Джэні Бэван — «Круэлла» («Cruella»);
  • Найлепшы гук: Мак Рут, Марк Манджыні, Тэа Грын, Даг Гэмфіл і Рон Бартлет — «Дзюна» («Dune»);
  • Найлепшыя візуальныя эфэкты: Пол Лямберт, Трыстан Майлз, Браян Конар і Герд Нефзэр — «Дзюна» («Dune»);
  • Найлепшы грым і прычоскі: Лінда Доўдс, Стэфані Інгрэм і Джастын Рэйлі — «Вочы Тэмі Фэй» («The Eyes of Tammy Faye»);
  • Найлепшы дакумэнтальны поўнамэтражны фільм: Амір Томпсан, Джозэф Патэль, Робэрт Файвалент і Дэвід Дынэрштайн — «Лета соўлу» («Summer of Soul»);
  • Найлепшы дакумэнтальны кароткамэтражны фільм: Бэн Праўдфут — «Каралева баскетболу» («The Queen of Basketball»);
  • Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм: Аніл Карыя і Рыз Ахмэд — «Доўгае разьвітаньне» («The Long Goodbye»).

Перад уручэньнем прэміі адбылася хвіліна маўчаньня па ахвярах расейскага нападу на Ўкраіну. Арганізатары заклікалі да больш рашучых захадаў міжнароднай супольнасьці, каб прадухіліць гібель і бежанства мірнага насельніцтва. Яны нагадалі, што ва Ўкраіне сёньня шмат тых, каму не хапае цяпла, вады, дому і ежы праз ваенную агрэсію.

Найлепшы фільм году «CODA» — гэта камэдыйна-драматычны фільм 2021 году выхаду на экраны, які распавядае пра сталеньне. Англамоўны рымэйк францускага фільму La Famille Bélier 2014 году з Эміліяй Джонс у ролі дзіцяці глухіх дарослых, адзінага члена сям’і, які маеслых. Гераіня з усіх сіл спрабуе ўраўнаважваць свае спробы дапамогі сваёй сям’і ў няпростым рыбным бізнэсе і свае ўласныя жыцьцёвыя памкненьні.

Фільм «Courage» беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна пра пратэсты ў Беларусі 2020 году быў у шырокім сьпісе ў катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм», аднак у фінальны сьпіс намінантаў на прэмію «Оскар» ня трапіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG