Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША сустрэўся ў Варшаве з кіраўніком МЗС Украіны. Пра што гаварылі


Амэрыкана-ўкраінская сустрэча 26 сакавіка
Амэрыкана-ўкраінская сустрэча 26 сакавіка

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэўся ў Варшаве з кіраўніком МЗС Украіны Дзьмітром Кулебам і ўкраінскім міністрам абароны Аляксеем Рэзьнікавым. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

У сустрэчы таксама бралі ўдзел дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік Пэнгатону Лойд Остын. Гэта першая сустрэча амэрыканскага і ўкраінскага боку на такім узроўні з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Аляксей Рэзьнікаў расказаў у твітэры, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытаньні і супрацоўніцтва ў палітычным і абаронным кірунках паміж Украінай і ЗША.

«Гэты фармат дае нам магчымасьць шукаць практычныя рашэньні як у палітычнай, так і ў абарончай сфэры, каб узмацніць здольнасьць Украіны супрацьстаяць расейскай агрэсіі», — напісаў Кулеба ў твітэры.

Пазьней у фэйсбуку ён расказаў пра вынікі сустрэчы з Байдэнам.

  • Байдэн заявіў, што тое, што адбываецца ва Ўкраіне, зьменіць гісторыю ХХІ стагодзьдзя. Сумеснымі намаганьнямі дасягнем таго, каб гэтая зьмена была на нашу з вамі карысьць — на карысьць Украіны, на карысьць вольнага сьвету.
  • ЗША непахісна будуць з Украінай ва ўсім. Нішто не прымусіць ЗША аслабіць падтрымку Ўкраіны.
  • Байдэн сумесна з міністрам абароны Остынам Лойдам і дзяржаўным сакратаром Энтані Блінкенам выказалі асабістае захапленьне мужнасьцю ўкраінцаў.


У суботу Байдэн павінен выступіць з прамовай, у якой раскажа пра намаганьні ЗША і саюзьнікаў у аказаньні дапамогі Ўкраіне.

У Польшчу Байдэн прыбыў з Брусэлю, дзе ўзяў удзел у самітах NATO і «групы сямі» (G7). Ён таксама правёў перамовы з кіраўніцтвам ЭЗ. Прэзыдэнт ЗША і старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у прыватнасьці аб’явілі аб пляне стварэньня рабочай групы, якая зоймецца зьніжэньнем залежнасьці Эўропы ад расейскіх энэргарэсурсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG