Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея заявілі пра агульны энэргетычны рынак і пераход на расейскія рублі ў разьліках


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

16 сакавіка Ўкраіна далучылася да Адзінай энэргасыстэмы Эўропы ENTSO-E, якую называюць «энэргетычным Эўразьвязам».

Міністэрствы энэргетыкі Беларусі і Расеі на перамовах абмеркавалі стварэньне і функцыянаваньне агульнага энэргетычнага рынку. Як паведаміла Міністэрства энэргетыкі Беларусі, 22 сакавіка адбыліся перамовы намесьнікаў міністраў энэргетыкі Беларусі і Расеі Дзяніса Мароза і Паўла Сьнікарса, якія прайшлі ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.

Бакі разгледзелі ўмовы супрацоўніцтва ў рамках пляна мерапрыемстваў па фармаваньні агульнага электраэнэргетычнага рынку і правілаў яго функцыянаваньня.

Дзяніс Мароз паведаміў, што Беларусь і Расея завяршаюць падрыхтоўку праекту міжурадавага пагадненьня аб фармаваньні адзінага электраэнэргетычнага рынку так званай «саюзнай дзяржавы». У часе перамоў таксама абмеркавалі «падыходы да пераходу на расейскі рубель у разьліках паміж суб’ектамі электраэнэргетыкі».

Беларусь і Расея перафарматоўваюць дзейнасьць энэргетычнай прасторы пасьля таго, як Украіна год таму выйшла з аб’яднанай энэргетычнай прасторы Расеі і Беларусі. Раней паміж дзяржавамі ажыцьцяўляліся тэхнічныя ператокі ў пэрыяд пікавага спажываньня электраэнэргіі, а таксама дзейнічала сыстэма аказваньня аварыйнай дапамогі ў выпадку надзвычайнай сытуацыі.

Выхад Украіны з агульнай энэргетычнай сыстэмы падштурхнула вайна, якую Расея пачала 24 лютага. 16 сакавіка Ўкраіна далучылася да Адзінай энэргасыстэмы Эўропы ENTSO-E, якую называюць «энэргетычным Эўразьвязам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG