Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскае касьмічнае агенцтва адмовілася супрацоўнічаць з Расеяй


Рэндэрная выява расейска-эўрапейскага марсаходу ExoMars.
Рэндэрная выява расейска-эўрапейскага марсаходу ExoMars.

Эўрапейскае касьмічнае агенцтва (ЕКА) абвясьціла, што падтрымлівае санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі і прыпыняе супрацоўніцтва зь дзяржкарпарацыяй «Роскосмос».

У прыватнасьці — у супольным расейска-эўрапейскім праекце дасьледаваньня Марса «ЭкзаМарс» (ExoMars), сказана на сайце арганізацыі.

Згодна з плянамі праекту, у жніўні-верасьні 2022 году з касмадрому Байканур павінны былі запусьціць ракету-носьбіт «Пратон-М», якая даставіла б на Марс міжплянэтны апарат. Марсаход меўся сабраць доказы існаваньня жыцьця на плянэце.

Аднак кіроўная рада ЕКА на сходзе 16–17 сакавіка ў Парыжы пастанавіла прыпыніць супрацоўніцтва з прычыны вайны ва Ўкраіне. Запуск місіі «ЭкзаМарс» без удзелу Расеі перанесены як мінімум на 2026 год.

Кіраўнік прэс-службы «Роскосмоса» Дзьмітрый Стругавец, камэнтуючы гэтае рашэньне, сказаў, што яму «шкада, што калегі з ЕКА ставяць сваю антырасейскую пазыцыю вышэй за агульначалавечыя мэты вывучэньня сусьвету», паведамляе Інтэрфакс.

Кіраўнік «Роскосмоса» Дзьмітрый Рагозін, у сваю чаргу, запэўніў, што Расея адправіць місію на Марс без эўрапейскіх калег і правядзе там «самастойную дасьледчую экспэдыцыю».

  • 15 сакавіка ЭЗ канчаткова ўхваліў чацьвёрты пакет санкцый супраць Расеі. Ён уключае ў сябе забарону на ўгоды зь некаторымі расейскімі дзяржкампаніямі, абмежаваньні на імпарт прадукцыі са сталі і жалеза, абмежаваньні на інвэстыцыі ў нафтавы і энэргетычны сэктары эканомікі Расеі, забарону на пастаўкі ў Расею прадметаў раскошы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG