Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Роскосмос» будзе пасылаць турыстаў маршрутам Гагарына


Цяперашні кіраўнік карпарацыі «Роскосмос», тагачасны віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітрый Рагозін каля ракеты-носьбіта «Саюз-2» у цэху канструктарскага бюро «Прагрэс»
Цяперашні кіраўнік карпарацыі «Роскосмос», тагачасны віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітрый Рагозін каля ракеты-носьбіта «Саюз-2» у цэху канструктарскага бюро «Прагрэс»

У карпарацыі «Роскосмос» зьявіцца праект для касьмічных турыстаў, які дазволіць зладзіць палёт па маршруце першага касманаўта Юрыя Гагарына. Пра гэта паведаміў у твітэры кіраўнік «Роскосмос» Дзьмітрый Рагозін.

Тэрміны, у якія будзе рэалізаваны праект, пакуль невядомыя. Касьмічны турызм прынясе «сотні мільёнаў даляраў у год», лічаць у карпарацыі.

Раней стала вядома аб тым, што «Роскосмос» і амэрыканская кампанія Space Adventure падпісалі кантракт на палёт двух турыстаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Палёт, як мяркуюць прадстаўнікі «Роскосмос», адбудзецца да канца 2021 году. Імёны касьмічных турыстаў, як і сума, у якую ім абыдзецца палёт, трымаюцца ў таямніцы.

10 гадоў таму кошт палёту на МКС для турыстаў складаў каля 30 мільёнаў даляраў. Першым турыстам на МКС ў 2001 годзе стаў амэрыканскі мільянэр Дэніс Тыта. Апошнім з турыстаў увосень 2009 года касьмічную станцыю наведаў заснавальнік кампаніі Cirque du Soleil Гі Лалібэртэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG