У Чэрыкаве аштрафавалі акушэрку
Суд Чэрыкаўскага раёну 31 студзеня разглядзеў справу супраць акушэркі мясцовай лякарні, паведамляе Вясна.
На яе склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за захоўваньне з мэтай распаўсюду ў «Аднакласніках» экстрэмісцкіх матэрыялаў «Белсату». Жанчына не прызнала сваёй віны, бо «не разьмяшчала на сваёй старонцы забароненых матэрыялаў».
Але суд палічыў яе віну цалкам даказанай і пастанавіў аштрафаваць жанчыну на 320 рублёў (10 базавых велічыняў), а таксама канфіскаваць тэлефон і SIM-карту апэратара «А1».
Былой выкладчыцы БДУ Тацяне Сініцы прысудзілі 15 дзён арышту
Былую выкладчыцу факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ Тацяну Сініцу арыштавалі на 15 дзён за «дробнае хуліганства».
Пра затрыманьне Тацяны стала вядома на выходных. Яе затрымлівалі ў 2020 годзе. На той момант выкладчыца падтрымлівала студэнтаў, якія страйкавалі.
Затрымалі супрацоўніка горадзенскай ЦЭЦ-2
Зьявілася інфармацыя, што затрымалі Барыса Каламыцкага. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі на працоўным месцы супрацоўнікі АМАП.
Прычына затрыманьня і дакладнае месцазнаходжаньне Каламыцкага пакуль невядомыя, піша @Grodno_grab.