Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікаў онлайн-крамы 21vek выпусьцілі зь СІЗА. Яны правялі пад вартай 8 месяцаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чатыром падазраваным у справе супрацоўнікам 21vek зьмянілі меру стрыманьня.

Заснавальнікам онлайн-крамы 21vek зьмянілі меру стрыманьня — іх выпусьцілі зь СІЗА. Сяргей Вайніловіч, Павал Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў выйшлі адтуль пасьля 8 месяцаў пад вартай, піша Zerkalo.io.

22 чэрвеня мінулага году ў кампаніі правялі ператрус. Тады затрымалі трох кіраўнікоў. Празь месяц на дзяржаўнай тэлевізіі паказалі сюжэт, дзе гаварылася, што 21vek ухіляўся ад выплаты падаткаў.

Тэлевядоўца расказала, што онлайн-крама займалася фіктыўным продажам індывідуальным прадпрымальнікам часткі маёмасьці фірмы, «каб унесьці амаль мільён рублёў за арэнду ў бухгальтарскі ўлік. І ў выніку зэканоміць на падатках больш за 172 тысячы рублёў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG