Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тле пасяджэньня Савету бясьпекі РФ рэзка ўпала цана акцыяў расейскіх кампаніяў


На тле пасяджэньня Савету бясьпекі РФ на тэму прызнаньня так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» індэкс Маскоўскай біржы ўпаў да 2920 пунктаў.

Ніжэй за гэтую адзнаку ён апускаўся ў першую хвалю захворваньня каранавіруснай інфэкцыяй, калі быў уведзены карантын.

Таксама рэзка таньнеюць рубель і акцыі найбуйнейшых расейскіх кампаніяў. Курс эўра на Маскоўскай біржы перавысіў 90 рублёў, курс даляра — 79 рублёў. Акцыі кампаніі «Роснефть» патаньнелі да вечара панядзелка амаль на 25%, ВТБ і «Сбербанку» — амаль на 20%, «Аэрофлоту» — на 19%, «Газпрому» і «Яндэксу» — больш чым на 15%.

  • У панядзелак Савет бясьпекі РФ пад старшынёўствам Уладзіміра Пуціна сабраўся, каб абмеркаваць прызнаньне так званых «ДНР» і «ЛНР».
  • Да гэтага лідэры сэпаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны, якіх падтрымлівае Расея, — Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік — зьвярнуліся да Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасьць «народных рэспублік» і заключыць зь імі пагадненьні аб дапамозе ў вайсковай сфэры.
  • У той самы час на мяжы з Украінай назіраецца беспрэцэдэнтнае нарошчваньне расейскіх войскаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG