Намесьніца міністра замежных справаў Косава Ліза Гашы заявіла, што ўсе захады былі прынятыя ў каардынацыі з ЭЗ, ЗША і Канадай.
Любыя актывы ў Косаве, якія належаць фізычным і юрыдычным асобам, што патрапілі ў сьпіс, маюць быць замарожаныя, і ім ня будзе дазволены ўезд у гэтую краіны. Акрамя таго, грамадзянам і арганізацыям Косава забаронена весьці бізнэс з гэтымі асобамі.
Косаўскія санкцыі маюць хутчэй сымбалічнае значэньне, бо гэтая краіна не прызнаная Беларусьсю ў якасьці незалежнай дзяржавы, адзначае Наша Ніва. У Беларусі яе тэрыторыю лічаць часткай Сэрбіі. Таму вельмі малаверагодна, што прадстаўнікі ўладаў Беларусі і зьвязаныя з імі кампаніі могуць мець там нейкія актывы.