Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Сэрбіі і Косава сустрэнуцца ў Брусэлі для перамоваў пра нармалізацыю адносін


Альбін Курці і Аляксандар Вучыч. Фотакаляж
Альбін Курці і Аляксандар Вучыч. Фотакаляж

Эўразьвяз мае намер правесьці сустрэчу лідэраў Сэрбіі і Косава ў Бруселі 19 ліпеня, якая будзе новай спробай дасягнуць прагрэсу ў нармалізацыі адносін паміж двума балканскімі суседзямі.

Гэта будзе другая сустрэча прэм’ер-міністра Косава Альбіна Курці з прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам — празь месяц пасьля першага раўнду безвыніковых перамоваў.

Косава, былая сэрбская правінцыя, абвясьціла незалежнасьць у 2008 г. пасьля канфлікту паміж паўстанцамі сэпаратысцкіх этнічных альбанцаў і сэрбскімі сіламі 1998–1999 гг. Вайна скончылася пасьля 78-дзённай паветранай кампаніі NATO, якая выцесьніла сэрбскія войскі з Косава і міратворцаў.

І Вашынгтон, і Брусэль заявілі, што для далейшай інтэграцыі гэтых краін у эўраатлянтычныя арганізацыі неабходная нармалізацыя.

Сэрбія і Косава імкнуцца ўступіць у ЭЗ, а Косава таксама хоча ўступіць у NATO.

Незалежнасьць Косава прызналі больш за 100 краін, у тым ліку ЗША і 22 з 27 дзяржаў-чальцоў ЭЗ. Аднак Сэрбія па-ранейшаму лічыць тэрыторыю Косава сваёй паўднёвай правінцыяй і карыстаецца падтрымкай Расеі і Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG