Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Мацкевіч зьбіраецца працягваць галадоўку, «пакуль не адбудуцца канкрэтныя дзеяньні»


У Беларусі па стане на 8 лютага прызнана 1035 палітвязьняў, і колькасьць іх штотыдзень расьце.

Адвакат Мацкевіча расказаў пра стан здароўя Ўладзімера

7 лютага філёзафа Ўладзімера Мацкевіча наведаў у зьняволеньні ягоны адвакат, паведамляе «Зеркало».

Пасьля чатырох дзён галадоўкі Уладзімір Мацкевіч сьцьвярджае, што «ў цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», бо ён падрыхтаваўся да галадоўкі маральна і фізычна.

Адміністрацыя СІЗА, расказаў адвакат, адносіцца да дзеяньняў Мацкевіча карэктна і ў рамках стандартных нормаў і працэдур: факт галадоўкі зафіксаваны, Уладзімера наведвалі дзяжурны лекар і псыхоляг сьледчага ізалятара.

Уладзімер Мацкевіч таксама паведаміў, што галадоўка будзе працягвацца, пакуль ня будуць прынятыя «канкрэтныя дзеяньні, якія нешта сапраўды мяняюць у ягонай справе», а ня толькі «пустыя словы і абяцаньні». Праз адваката палітвязень перадае падзяку за ўсе дзеяньні і выказваньні ў ягоную падтрымку.

Палітвязень Уладзімер Мацкевіч пачаў галадоўку 4 лютага, каб дамагчыся зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.

Мацкевіча вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. 8 лютага — 5-ы дзень ягонай галадоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG