Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні па палітычнай справе судзяць дачку вядомага адэпта Сталіна і Лукашэнкі


«Марш справядлівасьці», Горадня, 20 верасьня 2020 г.
«Марш справядлівасьці», Горадня, 20 верасьня 2020 г.

30 сьнежня ў Горадні пачалі судзіць Алену Ягорычаву і яе мужа Ігара Пазьнякова. Бацька Алены — Уладзімер Ягорычаў, гісторык, выкладчык Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, вядомы ў Горадні апалягет Сталіна і прыхільнік Лукашэнкі

Пра гэта паведамляе Белсат.

Алену Ягорычаву і Ігара Пазьнякова абвінавачваюць паводле ч.1 арт.342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

У 2014 годзе Ўладзімер Ягорычаў (бацька Алены Ягорычавай) разам з калегам па ўнівэрсытэце Вадзімам Хілютам праводзіў экспэртызу «на экстрэмізм» кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай». Тады ў заключэньні Ягорычаў і Хілюта адзначылі, што кніга Бяляцкага можа нанесьці шкоду Рэспубліцы Беларусь альбо краінам-чальцам Мытнага саюзу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG