Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі «Мэмарыял» прызнаў палітвязьнямі беларусаў Яну Пінчук і Вадзіма Дубойскага


Вадзім Дубойскі, архіўнае фота
Вадзім Дубойскі, архіўнае фота

Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў палітвязьнямі беларусаў Яну Пінчук і Вадзіма Дубойскага, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА на тэрыторыі Расеі.

Пра гэта паведаміў ТГ-канал Выборы видишь?/Zerkalo.io.

«Мэмарыял» патрабуе неадкладна вызваліць Яну Пінчук і Вадзіма Дубойскага з-пад варты і, у адпаведнасьці з Канвэнцыяй аб статусе ўцекачоў 1951 г., адхіліць запыт аб іх экстрадыцыі ў Беларусь і даць ім часовы прытулак.

  • Віцяблянку Яну Пінчук затрымалі 1 лістапада 2021 г. і зьмясьцілі пад варту ў СІЗА-5 Санкт-Пецярбургу. Апошні раз дзяўчына была ў Беларусі за год да затрыманьня і не падазравала, што яна ў вышуку. «Паводле сьледзтва, 24-гадовая жыхарка Віцебску ад верасьня 2020-га па лістапад 2021 году ў мэсэнджары Telegram адміністравала тры каналы. Дзейнічаючы зь іншымі асобамі, яна зьбірала і разьмяшчала ў каналах пэрсанальную інфармацыю людзей, публікавала паведамленьні, у якіх зьмяшчаліся заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу; разьмяшчала ў дачыненьні да пацярпелых заведама лжывыя зьвесткі, якія зьмяшчаюць абвінавачаньне ў злачынствах», — паведамляў Сьледчы камітэт Беларусі.
  • Вадзім Дубойскі пад вартай з 16 красавіка 2021 г. У жніўні 2020 году яго пабілі ў падвалах Дома правасудзьдзя ў Берасьці, а затым ён стаў фігурантам справы паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу. Ён уцёк у Расею, адтуль плянаваў перабрацца ва Ўкраіну, але быў затрыманы расейскімі памежнікамі за спробу пераходу мяжы па-за пунктам пропуску. ЭСПЧ забараніў экстрадыцыю Вадзіма Дубойскага ў Беларусь, бо пагадзіўся з довадамі абароны пра перасьлед і магчымасьці катаваньняў беларуса з боку сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG