Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі адміністратарку тэлеграм-каналаў, выдачы якой патрабуе Беларусь


Сьледчы ізалятар «Кресты» ў Пецярбурзе. Архіўнае фота.
Сьледчы ізалятар «Кресты» ў Пецярбурзе. Архіўнае фота.

Віцяблянку Яну Пінчук затрымалі 1 лістапада і зьмясьцілі пад варту ў СІЗА-5 Санкт-Пецярбургу. Дзяўчына апошні раз была ў Беларусі год таму і не падазравала, што знаходзіцца ў вышуку.

«Паводле сьледзтва, 24-гадовая жыхарка Віцебску ад верасьня 2020-га па лістапад 2021 году ў мэсэнджары Telegram адміністравала тры каналы. Дзейнічаючы зь іншымі асобамі, яна зьбірала і разьмяшчала ў каналах пэрсанальную інфармацыю людзей, публікавала паведамленьні, у якіх зьмяшчаліся заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу; разьмяшчала ў дачыненьні да пацярпелых загадзя лжывыя зьвесткі, якія зьмяшчаюць абвінавачаньне ў злачынствах», — гаворыцца ў паведамленьні Сьледчага камітэту Беларусі.

1 лістапада беларуску затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. Сьледчы камітэт накіраваў у Расею дакумэнты на яе экстрадыцыю.

На Яну Пінчук завялі крымінальныя справы на падставе пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, аб’яднаных у адно вядзеньне:

  • ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці, учыненае групай асобаў);
  • арт. 188 (паклёп);
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да пэрсанальных дадзеных іншай асобы);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, ажыцьцяўленьне дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы з выкарыстаньнем глябальнай кампутэрнай сеткі Інтэрнэт);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім).

Ад жніўня 2020 году ў Расеі арыштавалі сама меней два дзясяткі беларусаў у справах, зьвязаных з пратэстамі супраць рэжыму Лукашэнкі. Некаторых ужо выслалі на радзіму, іншых чакае экстрадыцыя ці дэпартацыя.

Масква рэдка адмаўляе Менску і дапускае да затрыманьняў на сваёй тэрыторыі беларускіх сілавікоў. Журналісты выявілі экстрадыцыйныя справы, пра якія ня ведаюць нават праваабаронцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG