Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ стварыла экзархат у Афрыцы, што выклікала скандал у сусьветным праваслаўі


Маскоўскі патрыярх Кірыл з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу і прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным
Маскоўскі патрыярх Кірыл з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу і прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным

Сынод Расейскай праваслаўнай царквы 29 сьнежня 2021 году прыняў рашэньне ўтварыць на афрыканскім кантынэнце ўласны экзархат — гэта значыць замежнае намесьніцтва за межамі асноўнай тэрыторыі.

У яго склад увойдуць дзьве эпархіі — Паўночна- і Паўднёва-Афрыканская. Апроч гэтага, РПЦ прыняла ў свой склад 102 сьвятароў з васьмі краін Афрыкі. Дзе менавіта служылі гэтыя клірыкі і як іх завуць, невядома.

Але вядома, што Паўночна-Афрыканская эпархія ўключае ў сябе 31 краіну (ад Марока і Эгіпта да Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Паўднёвага Судану), а Паўднёва-Афрыканская — 23 краіны (сярод іх ПАР, Мадагаскар, Ангола, Замбія і іншыя). Гэта значыць, гаворка ідзе амаль пра ўсю тэрыторыю Афрыкі.

На думку многіх рэлігійных экспэртаў, такі крок РПЦ парушае царкоўныя каноны і ставіць пад пытаньне цэласнасьць сусьветнага праваслаўя наогул. Пералічаныя тэрыторыі не былі «нічыйнымі»: праваслаўнае насельніцтва ў Афрыцы духоўна «акармляе» Александрыйскі патрыярхат.

У гэтай праваслаўнай царкве на Афрыканскім кантынэнце 29 эпархій і шэсьць манастыроў. У абгрунтаваньне свайго рашэньня РПЦ проста кажа: яно стала вынікам таго, што Александрыйскі патрыярх прызнаў Праваслаўную царкву Украіны (ПЦУ), створаную ў студзені 2019 году.

Александрыйскі патрыярх Фёдар II ужо заклікаў Усяленскага патрыярха Варфаламея склікаць Сабор старажытных усходніх цэркваў і асудзіць патрыярха Кірыла і Сынод РПЦ у цэлым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG