Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што Ўкраіну трэба вярнуць «ва ўлоньне нашай сапраўднай веры»


Аляксандар Лукашэнка запальвае сьвечку ў храме побач зь мітрапалітам Веніямінам, 7 студзеня 2022 г., Менск
Аляксандар Лукашэнка запальвае сьвечку ў храме побач зь мітрапалітам Веніямінам, 7 студзеня 2022 г., Менск

Аляксандар Лукашэнка ў часе выступленьня ў менскім храме з нагоды Раства заявіў, што ўзяў больш жорсткі курс на захаваньне незалежнасьці Беларусі.

Паводле Лукашэнкі, такім дзяржавам, як Беларусь, будзе немагчыма выжыць у адзіночку.

«Павінен вам сказаць, што гэты год будзе няпросты. Сьвет зьменіцца вельмі сур’ёзным чынам. Сьвет зьменіцца ў пляне аб’яднаньня народаў і дзяржаў у саюзы. Такім дзяржавам, як мы, у адзіночку ня проста будзе цяжка выжыць — будзе немагчыма. Таму я і ўзяў больш жорсткі курс на тое, каб захаваць наш сувэрэнітэт і незалежнасьць, каб мы былі дзяржавай. Але былі ў цесным зьвязку з нашымі найбліжэйшымі сябрамі і братамі. Хто гэта? Гэта Расея. Гэта Казахстан. Гэта Ўкраіна. Усё роўна, што там адбываецца сёньня. Там народ бяздольны да крайнасьці. Так доўга працягвацца ня можа», — сказаў Лукашэнка, паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Пры гэтым Украіну, паводле Лукашэнкі, трэба вярнуць «ва ўлоньне нашай сапраўднай веры»:

«І нам трэба зрабіць усё, каб вярнуць Украіну ва ўлоньне нашай сапраўднай веры. А там адбыўся нават па рэлігійных кірунках такі раскол, які пераадолець будзе вельмі складана. Гэта тое, што і нам хацелі ў 2020 годзе паднесьці — аўтакефалію, раскол нашай царквы, і гэтак далей і да таго падобнае. Вы гэта ўсё ведаеце. Мы гэтага пазьбеглі. І я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нашых суседзяў».

  • 15 сьнежня 2018 году ў Кіеве адбыўся аб’яднаўчы сабор, на якім была створана памесная Праваслаўная царква Ўкраіны. Яе кіраўніком абралі мітрапаліта Эпіфанія.
  • 6 студзеня 2019 году ў Стамбуле Сусьветны патрыярх Барталамей уручыў Эпіфанію томас аб прызнаньні кананічнай аўтакефаліі ПЦУ.
  • 9 траўня 2019 году ганаровы патрыярх ПЦУ Філарэт заявіў, што Ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату яшчэ існуе. Ён таксама дапусьціў магчымасьць аддзяленьня УПЦ КП ад ПЦУ. У той самы час у Міністэрстве культуры заявілі, што УПЦ КП спыніла існаваньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG