Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 28 праваслаўных сьвятароў, у тым ліку былы кіраўнік БПЦ


Пачэсны Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт памёр ад наступстваў COVID-19
Пачэсны Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт памёр ад наступстваў COVID-19

Агулам пандэмія закранула 787 сьвятароў.

На каранавірус ад пачатку пандэміі захварэлі 787 сьвятароў Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Праз наступствы COVID-19 памерлі 28 сьвятароў, у тым ліку два архіерэі, пра гэта паведамілі ў БПЦ.

У ліку тых, хто памёр, два архіерэі — пачэсны Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт і схіяпіскап Пётра Дзятлоўскі.

Для людзей, якія знаходзяцца на лячэньні або праходзяць курс рэабілітацыі, на рэгулярнай аснове праводзяцца трансьляцыі богаслужэньняў на тэлеканалах «Беларусь-1», «Беларусь-3», YouTube-канале СТБ, афіцыйным YouTube-канале Беларускай праваслаўнай царквы, адзначае сайт БПЦ.

Сынод Беларускай праваслаўнай царквы выказаў падзяку сьвятарам і парафіянам, хто рэгулярна наведвае «чырвоныя зоны» шпіталяў і працягваюць клапаціцца аб духоўнай апецы і пасільнай дапамозе хворым, лекарам і мэдычнаму пэрсаналу. А таксама заклікаў духавенства і паству «не пакідаць малітваў аб спыненьні шкоднай пошасьці, аб здароўі хворых, дараваньні дапамогі Божай і моцы мэдыкам і аб супакоі душаў спачылых».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG