Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксея Навальнага і яго паплечнікаў унесьлі ў расейскі сьпіс тэрарыстаў і экстрэмістаў


Уфімская актывістка штабу Навальнага Лілія Чынышава, унесеная ў сьпіс экстрэмістаў
Уфімская актывістка штабу Навальнага Лілія Чынышава, унесеная ў сьпіс экстрэмістаў

Агулам расейскія ўлады ўключылі ў сьпіс 6 чалавек, самога Навальнага і яго паплечнікаў.

Расейскі апазыцыйны палітык, палітзьняволены Аляксей Навальны трапіў у сьпіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. Яго імя апублікавалі на сайце Расфінманіторынгу. Разам зь ім у сьпісе юрысты Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль і Вячаслаў Гімадзі, супрацоўнікі фонду Георгій Албураў і Руслан Шаведдзінаў, былая каардынатарка ўфімскага штабу Навальнага Лілія Чанышава і экс-каардынатар штабу ў Іркуцку Захар Сарапулаў.

У канцы верасьня мінулага году Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу аб «стварэньні і кіраўніцтве экстрэмісцкай супольнасьцю» ў дачыненьні Навальнага (частка 1 артыкулу 282.1 КК). У гэтай жа справе праходзяць Леанід Волкаў і Іван Жданаў. У справе аб стварэньні «экстрэмісцкай супольнасьці» затрымалі і арыштавалі экс-кіраўніцу штабу Навальнага ва Ўфе Лілію Чанышаву.

Супраць Собаль, Албурава, Шаведдзінава, Гімадзі, а таксама Паўла Зелянскага, Рустэма Мулюкова «і іншых асобаў» распачалі справу аб «удзеле ў экстрэмісцкай супольнасьці» (частка 2 артыкула 282.1 КК).

У жніўні 2021 года Фонд барацьбы з карупцыяй і Фонд абароны правоў грамадзян, заснаваныя Навальным, унесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацый. У пачатку чэрвеня 2021 года гэтыя два фонды і штабы палітыка Маскоўскі гарадзкі суд прызнаў экстрэмісцкімі. 14 студзеня 2022 году ў сьпіс тэрарыстаў і экстрэмістаў уключылі Жданава і Волкава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG