У сьпісе, паводле Forbes, прадстаўленыя «заснавальнікі, дзелавыя і палітычныя лідэры, вучоныя і авангардысты, якія пракладаюць шлях па ўсёй Эўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы».
У разьдзеле, прысьвечаным Сьвятлане Алексіевіч, адзначаецца, што яна стала першай жанчынай зь Беларусі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.
«Крытык дыктатарскіх рэжымаў, яе працы аб савецкім і постсавецкім жыцьці атрымалі высокую ацэнку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасьці людзей, якія апынуліся ў крызісе. У 2020 годзе Алексіевіч далучылася да [прэзідыюму Каардынацыйнай] рады, якая выступае за мірную перадачу ўлады на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Яна была адзінай, каго не арыштавалі за ўдзел [у ім], і ўвосень 2020 году выехала зь Беларусі ў Нямеччыну», — піша Forbes.
Forbes — амэрыканскі фінансава-эканамічны часопіс, адно з найбольш аўтарытэтных і вядомых эканамічных друкаваных выданьняў у сьвеце.