Дата дня
13 студзеня 1927 году нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягоных твораў.
Таксама ў гэты дзень
1660 — маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг.
1991 — савецкія войскі ўзялі штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні. У выніку дзеяньняў савецкіх вайскоўцаў каля Дому друку, тэлевізыйнай вежы і будынку Літоўскага радыё і тэлевізіі было забіта 14 цывільных асобаў. Гэты дзень адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.
У гэты дзень нарадзіліся
1893 — Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня.
1938 — Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст. У 2005 годзе Гроднікаў быў знойдзены мёртвым у сваёй хаце. Незалежныя журналісты мяркуюць, што Гроднікава забілі і што гэта магло быць зьвязана зь ягонай працай над матэрыялам пра кватэрныя махінацыі ў Маладэчне, «Кідалы-3», дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС.
1940 — Міхаіл Марыніч, беларускі дзяржаўны і палітычны дзяяч.
1961 — Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык і археоляг.
1972 — Віталь Шчэрба, беларускі спартовец-гімнаст і алімпійскі чэмпіён.
1976 — Дзяніс Хвастоўскі, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст
У памяці
1593 — памёр Сымон Будны, беларускі асьветнік і дзяяч рэфармацыі.
1885 — памёр Іван Хруцкі, беларускі мастак.
1599 — памёр Эдмунд Спэнсэр, ангельскі паэт.
1948 — у Менску савецкія спэцслужбы забілі Саламона Міхоэлса, тэатральнага актора, старшыню Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.
1996 — Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.
2000 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.