Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна і Веранікі Чаркасавай


Уладзімер Мулявін
Уладзімер Мулявін

Падзеі 12 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацерынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР. У 1968 годзе Мулявін заснаваў пры Белдзяржфілярмоніі вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны», які праз 2 гады быў перайменаваны ў «Песьняры».

Таксама ў гэты дзень

1591 – Менск атрымаў герб гораду — у блакітным полі жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі.

1895 – у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, якую прынята лічыць найбуйнейшай у Беларусі зь ліку муніцыпальных. Электрастанцыя стаяла на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. У 2011 годзе электрастанцыю зьнішчылі, каб будаваць гатэль «Кемпінскі».

2007 – была ўведзена ў эксплюатацыю Салігорская ГЭС.

2010 – на Гаіці здарыўся магутны землятрус, больш як 200 тысяч чалавек загінулі.

У гэты дзень нарадзіліся

1628Шарль Пэро, францускі казачнік.

1876Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік.

1894 Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.

1903 Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы.

1906Язэп Малецкі, беларускі грамадзкі дзеяч, мэмуарыст, рэдактар і выдавец.

Кніга ўспамінаў Язэпа Малецкага. Таронта, 1976 год.
Кніга ўспамінаў Язэпа Малецкага. Таронта, 1976 год.

1913Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Кніга Вячаслава Шыдлоўскага
Кніга Вячаслава Шыдлоўскага

1929 – Дзьмітрый Бугаёў, літаратуразнаўца.

1935Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Беларусі.

1959Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004 году).

У памяці

1976 – памерла Агата Крысьці, ангельская пісьменьніца, якую называюць «каралевай дэтэктыву».

2002 – памёр Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёна гербу «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991–1995 гадах.

2004 – памёр Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG