Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 6 да 11 гадоў: у Жлобіне за незаконнае абарачэньне наркотыкаў асудзілі семярых непаўналетніх, сярод іх 5 дзяўчат


Суд Жлобінскага раёну, архіўнае фота
Суд Жлобінскага раёну, архіўнае фота

У судзе Жлобінскага раёну разгледзелі справу супраць семярых абвінавачаных у незаконным абарачэньні наркотыкаў, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суду.

Усе падсудныя непаўналетнія: два хлопцы і пяць дзяўчат, іх узрост не называецца. Падрабязнасьцяў у справе практычна няма, паседжаньні праходзілі ў закрытым фармаце.

Дваіх падлеткаў прызналі вінаватымі паводле ч. 4 арт. 328, ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі — у незаконным набыцьці і збыце псыхатропных рэчываў (у т. л. на тэрыторыі ўстановы адукацыі, заведама непаўналетнім), учыненым групай асобаў у буйным памеры і прысудзілі ім па 11 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў выхаваўчай калёніі.

Дзяўчаты ўсе атрымалі па 6 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у выхаваўчай калёніі. Траіх зь іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 14 ч. 3 арт. 328 КК, адну яшчэ і паводле ч.1 арт. 328 КК, і дзьвюх — паводле ч. 3 арт. 328 КК.

Акрамя таго, як паведамляе прэс-служба суду, з хлопцаў вырашана спагнаць суму «неабгрунтаванага ўзбагачэньня» ў памеры 4002 рублі, з адной зь дзяўчат — 60 рублёў.

Прысуд пакуль не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG