У Кіеве на месцы гібелі беларускага журналіста Паўла Шарамета беларускія і ўкраінскія журналісты ўшанавалі ягоную памяць — 28 лістапада яму споўнілася бы 50 гадоў.
«Вось ужо 4 месяцы Літва сутыкаецца з наўмысным, цынічным і небясьпечным гібрыдным нападам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі», — заявіла Старшыня Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Уначы на 28 лістапада зь Менску ў Ірак вылецеў пяты надзвычайны і гуманітарны рэйс іракскіх авіяліній, прызначаны для эвакуацыі мігрантаў, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што 27 лістапада на ўчастку памежнай заставы «Відзы» Полацкага памежнага атраду знойдзены труп мужчыны афра-азіяцкай зьнешнасьці ўзростам каля 30 гадоў.
Палітзьняволеная каардынатарка валянтэрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна» Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісьце, што ёй прад’явілі канчатковыя абвінавачваньні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі.
У Беларусі прапанавана ўнесьці папраўкі ў заканадаўства, з тым, каб завочна выносіць прысуд у крымінальных справах апазыцыянэраў, якія пакінулі краіну, заявіў у этэры тэлеканалу СТВ у нядзелю дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.
Сёньня ўвечары, з пачаткам яўрэйскага Сьвята сьвятла — Ханукі — пачаўся Беларуска-яўрэйскі фэстываль, які пройдзе ў рэжыме онлайн да 6 сьнежня.