«Недагляд у крымінальна-працэсуальным заканадаўстве ў нашай краіне, напэўна, быў. Прынцып непазьбежнасці крымінальнага пакараньня за ўчыненае злачынства не выконваўся. Учыніў тут злачынства, зьехаў і спакойна жыве. Нават на запыт праваахоўнага блёку па палітычных матывах іх не выдаюць. Тым ня менш, прапануецца ўнесьці папраўкі ў закон, каб была магчымасьць у краіне прыцягваць да крымінальнай адказнасьці, гэта значыць асудзіць. Суд завочна прысудзіць тое або іншае пакараньне ў залежнасьці ад цяжкасьці правіны», — сказаў Вальфовіч.
«Вядома, ён будзе заставацца за мяжой, вядома, яго ня выдадуць. Але тое, што яму прысуджана, напрыклад, два, тры гады пазбаўленьня волі або іншы тэрмін, які вызначыць суд, гэта будзе накладваць пэўны адбітак», — прадоўжыў Вальфовіч.
Паводле яго, ініцыятыву Сьледчага камітэту падтрымаў Вярхоўны суд і Генэральная пракуратура РБ.
«Але пытаньне вельмі складанае, сур’ёзнае. Прапануецца гэтае пытаньне разгледзець на найбліжэйшым пасяджэньні Савету бясьпекі. Члены Савету бясьпекі будуць дакладваць кіраўніку дзяржавы, які як старшыня Савету бясьпекі выкажацца наконт гэтага. Спадзяюся, што кіраўнік дзяржавы падтрымае», — заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі.