Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан забараніў авіятранзыт грамадзян шэрагу краінаў у Беларусь


Аэрапорт у Ташкенце
Аэрапорт у Ташкенце

Часовая забарона на авіятранзыт для грамадзянаў Іраку, Сырыі, Афганістану, Емэну, Лібану і Лібіі ў Беларусь праз тэрыторыю Ўзбэкістану ўведзеная з 17 лістапада

Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва РИА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка «Узавіяцыі».

Паводле яго словаў, авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы з тэрыторыі Ўзбэкістану ў Беларусь, павінны часова ўвесьці абмежаваньні па продажы авіяквіткоў для грамадзянаў названых краінаў.

Прадстаўнік прэсавай службы Эўракамісіі Стэфан дэ Кеерсмакер на брыфінгу ў Бруселі раней паведаміў, што ЭЗ кантактуе з шэрагам авіякампаніяў, якія, на думку ЭЗ, маглі перавозіць мігрантаў у Беларусь.

Паводле РИА «Новости» шэраг авіякампаній, у тым ліку турэцкія Turkish Airlines, ня будуць прымаць на рэйсы ў Менск грамадзянаў Іраку, Сырыі і Емэну.

  • Сырыйскія Cham Wings Airlines прыпынілі палёты ў Беларусь.
  • Ірацкія ўлады абвясьцілі, што ў найбліжэйшы час пачнуць на добраахвотнай аснове вяртаньне сваіх грамадзянаў зь Беларусі.
  • Беларуская авіякампанія «Белавія» паведаміла, што згодна з рашэньнем уладаў Турэччыны з 12 лістапада не прымае на рэйсы з гэтай краіны ў Беларусь грамадзянаў Іраку, Сырыі, Емэну і Афганістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG