Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірчук, Ляўчук і Доўгушаў прэзэнтавалі фальклёрную алюзію на падзеі жніўня-2020. ВІДЭА


Іван Кірчук
Іван Кірчук

Музычны праект TryNići ў складзе этна-выканаўцы Івана Кірчука, опэрнай сьвявачкі Маргарты Ляўчук і заснавальніка «Сьпеўных сходаў» Сержука Доўгушава запісалі кліп на палескую жнівеньскую песьню пад назвай «Літо».

«Музычны кліп LITO гурту TryNići — алюзія на сучасную беларускую рэчаіснасьць і на падзеі, якія адбыліся сёлета ў жніўні і працягваюцца дагэтуль. Тут кожны ўбачыць свае сэнсы і паралелі. Цяжкая праца нашых продкаў падчас жніва, боль стомы, сьцёртыя да крыві рукі — менавіта пра гэта пяецца ў старадаўняй народнай песьні з Палесься», — гаворыцца ў анатацыі да запісу.

Супольная праца прысьвячаецца жніўню 2020 году, паведамляюць стваральнікі відэакліпу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG