Пад Іркуцкам у Расеі разьбіўся самалёт АН-12 авіякампаніі «Гродна», які ляцеў зь Якуцку ў Іркуцк. На борце знаходзіліся 7 чалавек, усе яны загінулі. У складзе экіпажа былі трое беларусаў — штурман Андрэй Сяргееў, інжынэры Дзьмітры Гарманенка і Максім Карпук
Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» і забараніла дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі «групы грамадзян, абʼяднаных інтэрнэт-рэсурсамі „Белсат“»
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 3 лістапада вынес прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку і валянтэрцы «Вясны» Тацяне Ласіцы
У Менскім гарадзкім судзе аднавіўся працэс над палітзняволеным блогерам і актывістам анархічнага руху Мікалаем Дзядком
У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян з палітычных прычынаў. Свабода вядзе хроніку падзей і прысудаў
Пра загад зьняць усе абвесткі пра масачны рэжым і спыніць гукавыя апавяшчэньні паведамілі супрацоўнікі некалькіх менскіх гандлёвых цэнтраў
Пастанова Савету міністраў № 622 прадугледжвае працяг ад 4 лістапада да 4 траўня 2022 году забароны на ўвоз і рэалізацыю тавараў «недружалюбных вытворцаў»
У кнізе «Мова 404» сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага нямала праблемаў
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб будаўніцтве ўмацаваньня на дзяржаўнай мяжы