Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы падпісаў закон аб будаўніцтве агароджы на мяжы зь Беларусьсю


Анджэй Дуда
Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб будаўніцтве ўмацаваньня на дзяржаўнай мяжы, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. На польскай мяжы, якая зьяўляецца вонкавай мяжой ЭЗ, будзе створаны бар’ер. Умацаваньне каштуе каля 350 млн эўра.

Законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, павінен спрасьціць тэрміновае будаўніцтва ўмацаваньня.

Закон павінен набыць моц на наступны дзень пасьля яго публікацыі. У чацьвер кіраўнік МУС Марыюш Каміньскі заявіў, што «мы можам дазволіць сабе ўмацаваньне», а адпаведныя сродкі будуць выдзеленыя.

Эўразьвяз абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў арганізацыі міграцыйнага крызісу, каб адпомсьціць за санкцыі, уведзеныя пасьля рэпрэсій супраць іншадумцаў, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG