Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Лясных могілках Менску капаюць у 2 разы больш ямаў, чым раней. Найважнейшае за 27 кастрычніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 27 кастрычніка.

У Менску рыхтуецца суд над адміністратарам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім».

На «Лясных» могілках Менску штодня капаюць па 20 ямаў для пахаваньня. Гэта ў 2 разы больш, чым раней.

Сілавікі ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

12 фігурантаў «справы студэнтаў» ужо пачалі адбываць пакараньне ў месцах пазбаўленьня волі.

27–28 кастрычніка ў Варшаве праходзіць Belarus Business Forum «Як выратаваць беларускі бізнэс цяпер і дапамагчы разьвівацца ў будучыні?».

Група з 13 іранцаў захрасла на мяжы Беларусі і Літвы, афіцыйны Тэгеран спрабуе дапамагчы суайчыньнікам вярнуцца на радзіму.

Польшча і Літва заявілі пра пляны будаўніцтва муроў на межах. Што з гэтымі праектамі цяпер?

У Польшчу зь Беларусі за мінулы дзень спрабавалі нелегальна трапіць 313 асобаў, у Літву — 96, у Латвію — 18.

Лідэр кіроўнай партыі Польшчы Яраслаў Качыньскі абвясьціў пра намер распрацаваць законапраект, які павялічыць выдаткі на абарону, у той час як краіна сутыкаецца з пагрозамі з боку Расеі і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG