Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт назваў прычыну крушэньня самалёта ў Баранавічах. Вінаватых не знайшлі


На ўскрайку Баранавічаў пацярпеў аварыю вайсковы самалёт, два пілёты загінулі. Баранавічы, 19 траўня 2021
На ўскрайку Баранавічаў пацярпеў аварыю вайсковы самалёт, два пілёты загінулі. Баранавічы, 19 траўня 2021

Афіцыйная прычына аварыі, у выніку якой загінулі 2 пілёты: адмовіла сыстэма кіраваньня.

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы па факце авіякатастрофы самалёта Як-130 у Баранавічах у траўні 2021 году, пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

19 траўня 2021 году на аэрадроме «Баранавічы» выконваліся вучэбна-трэнавальныя палёты. З аэрадрома «Ліда» група з чатырох самалётаў Як-130, у склад якой уваходзіў экіпаж Андрэя Нічыпорчыка, выканала ўзьлёт і далейшы палёт у складзе зьвяна ў кірунку аэрадрома «Баранавічы». Пасьля выкананьня заданьня ў складзе групы камандзір паветранага судна па камандзе вядучага прыступіў да адзіночнага найвышэйшага пілятажу на малых вышынях над аэрадромам.

Падчас віражу бартавой сыстэмай аб’ектыўнага кантролю пачалі рэгістравацца сігналы аб адмовах датчыкаў, вылічальнікаў і прывадаў комплекснай сыстэмы кіраваньня, а таксама стабілізатара паветранага судна. З гэтага моманту спынілася спраўнае кіраваньне самалётам.

«У сувязі з узьніклай пагрозай жыцьця экіпажу самалёта неаднаразова па радыёсувязі былі пададзеныя каманды на аварыйнае пакіданьне паветранага судна. Уся сытуацыя разьвівалася цягам усяго 40 сэкундаў. Пілёты да апошняга моманту спрабавалі адвесьці самалёт ад гораду. Рашэньне катапультавацца прынялі за долі сэкунды да трагедыі, пераканаўшыся, што траекторыя падзеньня самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі», — паведамілі ў СК.

У ведамстве адзначылі, што пілётамі Андрэем Нічыпорчыкам, Мікітам Куканенкам, асобамі зь ліку інжынэрна-тэхнічнага складу, якія рабілі абслугоўваньне і падрыхтоўку самалёта, а таксама асобамі, адказнымі за арганізацыю і кіраўніцтва палётамі, парушэнняў правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі вайсковых лятальных апаратаў не дапушчана.

Прычына аварыі — адмова сыстэмы кіраваньня самалётам.

Папярэдняе расьсьледаваньне ў крымінальнай справе спынена ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

Падчас навучальна-трэнавальнага палёту пад Баранавічамі 19 траўня пацярпеў крушэньне вайсковы самалёт Лідзкай штурмавой авіябазы Як-130. Загінуў экіпаж — камандзір зьвяна вучэбна-баявой эскадрыльлі 116-й ШАБ маёр Андрэй Нічыпарчык і лётчык зьвяна вучэбна-баявой эскадрыльлі на Як-130 116-й ШАБ лейтэнант Мікіта Куканенка.

Цырымонія разьвітаньня зь пілётамі Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам.
Цырымонія разьвітаньня зь пілётамі Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG