Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Момант авіякатастрофы ў Баранавічах трапіў на відэарэгістратар


На месцы крушэньня самалёта
На месцы крушэньня самалёта

19 траўня ў Баранавічах упаў вайсковы самалёт Як-130, відэарэгістратар аднаго з аўтамабіляў зафіксаваў трагічны момант.

Трагедыя адбылася ва Ўсходнім мікрараёне гораду днём 19 траўня. Падчас крушэньня самалёта Лідзкай штурмавой авіябазы Як-130 загінулі два лётчыкі — 34-гадовы камандзір зьвяна вучэбна-баявой эскадрыльлі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы маёр Андрэй Нічыпарчык і 23-гадовы лейтэнант Мікіта Куканенка — лётчык зьвяна вучэбна-баявой эскадрыльлі 116-й штурмавой авіяцыйнай базы.

Абодва лётчыкі былі жанатыя, у Андрэя Нічыпарчыка засталіся трое дзяцей.

Момант катастрофы трапіў на відэарэгістратар чытача газэты Intex-press.

21 і 22 траўня ў Баранавічах плянавалі сьвята «Баранавіцкая вясна — 2021», прысьвечанага 150-годзьдзю гораду. Тэлеграм-канал Баранавіцкага гарвыканкаму анансаваў палёты авіяцыі, скачкі з парашутамі, фэстываль фарбаў, канцэрт, дыскатэку і іншыя імпрэзы. Авіярэпэтыцыі напярэдадні ўрачыстасьці праводзіліся ў Баранавічах штодня.

Пасьля катастрофы з экіпажам сьвяткаваньне адмянілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG