Паводле папярэдняй інфармацыі, да катастрофы прывялі тэхнічныя праблемы на борце. Пілётам удалося адвесьці самалёт ад жылых дамоў, але адлегласьць для ўдалага катапультаваньня была замалой, абодва загінулі. Гэта маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка.
Усе імпрэзы, заплянаваныя ў рамках сьвята «Баранавіцкая вясна» 21-22 траўня, адмененыя. Ушанаваць памяць загінулых можна зь сёньняшняга дня ў баранавіцкім храме Жанчын-Міраносіц.