Пра гэта паведамляе «Наша ніва».
Грамадзянін Расеі Даніла Чамаданаў — фігурант берасьцейскай «карагоднай справы», заведзенай па падзеях 13 верасьня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
23 кастрычніка Чамаданаў выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расею — яму нельга ўяжджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Як адзначаюць праваабаронцы, 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.