Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1,5 года «хатняй хіміі» да 1 года ў калёніі. У Берасьці агучылі выракі яшчэ 14 фігурантам «карагоднай справы»


Вырак агучыла судзьдзя Іна Клышпач.
Вырак агучыла судзьдзя Іна Клышпач.

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд трэцяй групе абвінавачаных ва ўдзеле 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвару Касманаўтаў і праспэкту Машэрава.

14 асобаў абвінавацілі паводле ч. 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Падрыхтоўка да парушэньня грамадзкага парадку»).

Судзьдзя Іна Клышпач пакарала:

  • 63-гадовую актывістку Алену Гнаўк, а таксама Марыю Скакавец, Васіля Чарнецкага — 2 гадамі «хатняй хіміі» (абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову);
  • Данілу Чамаданава —1 годам калёніі агульнага рэжыму;
  • Віктара Лабко, Сяргея Наліўку і Кірылу Луду, студэнтаў Уладзіслава Навіцкага, Радзівона Кандрацюка — 2 гадамі «хіміі» (абмежаваньне волі зь накіраваньнем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу);
  • Вікторыю і Алену Лысковіч (маці і дачку) — 1.5 гадамі «хіміі»;
  • Лекара Юрыя Чубрыка, Валянціну Жукоўскую, шматдзетную маці Людмілу Луцкую — 1.5 гадамі «хатняй хіміі».

Раней такія тэрміны для абвінавачаных запатрабавалі пракуроры Шарко і Бараноўскі.

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна» ў ходзе судовых паседжаньняў з 14 фігурантаў справы віну прызнаў толькі 24-гадовы Даніла Чамаданаў, які з 22 студзеня знаходзіцца ў Берасьцейскім СІЗА-7. Пяцёра падсудных прызналі віну часткова. Астатнія цалкам не прызналі.

У чым абвінавацілі фігурантаў?

Згодна зь вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў. У прыватнасьці, з прычыны прастою тралейбуснаму парку была нанесеная шкода 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня. Пацярпелым бокам у справе выступаюць тралейбусны і аўтобусны паркі.

У Берасьці ў «справе карагода» раней адбыліся ўжо два суды — 25 лютага і 15 сакавіка. Агулам асудзілі 18 асобаў, дваіх зь іх адправілі ў калёнію.

Справа карагодаў — адна з самых масавых палітычных справаў у Беларусі. Колькасьць абвінавачаных у ёй на гэты момант складае больш за 70 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG