Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці асуджаную ў «карагоднай справе» перасьледуюць за абразу Лукашэнкі


Алена Гнаўк
Алена Гнаўк

Супраць 64-гадовай жыхаркі Берасьця Алены Гнаўк пасьля разгляду «справы карагодаў» завялі яшчэ адну — за абразу Лукашэнкі.

На жанчыну паскардзіўся ахоўнік РАУСу, якому не спадабаліся яе словы ў судзе, піша «Наша ніва».

2,5 месяцы таму Алену Гнаўк асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» ў «карагоднай справе».

У пастанове новай справы паводле ч. 1 арт. 368 КК адзначаецца, што яна ў зале «Дома правасудзьдзя» выказалася фразай, якая «зьмяшчае нэгатыўную ацэнку і зьяўляецца абразьлівай» у адносінах Лукашэнкі, чым нібыта «публічна абразіла яго».

Як лічыць сама Алена, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна выступала ў якасьці абвінавачанай, яна проста некарэктна выказалася пра Лукашэнку, але абразаў не было.

Цяпер жанчыне пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.

26 ліпеня Алену Гнаўк зноў выклікаюць у Сьледчы камітэт Берасьця. Справу Гнаўк вядзе сьледчы Мілеўскі.

Што за «карагодная справа»?

13 верасьня 2020 году падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў сотні берасьцейцаў выйшлі на скрыжаваньне праспэкту Машэрава і бульвару Касманаўтаў, дзе зладзілі карагод. Паводле абвінавачаньня, людзі «дзейнічалі ў групе зь іншымі асобамі, якія на праезнай частцы гучна крычалі, сьвісталі, выгуквалі лёзунгі, пляскалі ў ладкі, наўмысна бралі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, перашкаджалі працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацыяў».

Беларускія сілавікі ўжылі супраць жыхароў Берасьця вадамёт — разагналі карагод.

Усяго ў крымінальнай справе праходзілі ці праходзяць падазраванымі сама меней 56 чалавек, многія ўжо атрымалі турэмныя тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG