Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымала ад ЗША трэцюю партыю вайсковай дапамогі


Сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і ЗША. 1 верасьня 2021-га.
Сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і ЗША. 1 верасьня 2021-га.

Трэцяя партыя амэрыканскай дапамогі прыбыла ва Ўкраіну. Гэта заключная партыя на 60 млн даляраў ад ураду ЗША — для патрэбаў украінскіх узброеных сіл.

Дастаўленыя боепрыпасы, процітанкавае і высокадакладнае ўзбраеньне, мэдыцынская маёмасьць і іншыя матэрыялы, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы хочам бачыць Украіну на шляху ў NATO, мірнай і свабоднай краінай», — заявіла ў аэрапорце Кіева ваенны аташэ амбасады ЗША ва Ўкраіне палкоўнік Брытані Ст’юарт

Дамоўленасьці аб пастаўках амэрыканскай дапамогі былі дасягнутыя падчас візыту прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў ЗША ў пачатку верасьня. Першую і другую партыю дадатковай дапамогі ў Кіеве атрымалі 10 і 18 кастрычніка.

За сем гадоў канфлікту на Данбасе ЗША аказалі Ўкраіне вайсковую дапамогу на суму больш за 2,5 млрд даляраў, паведаміў кіраўнік Пэнтагона Лойд Осьцін на нядаўняй сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG