Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўводзіць камэнданцкі час і строгі локдаўн праз COVID-19


Праверка «кавідных» сэртыфікатаў у наведнікаў у Рызе
Праверка «кавідных» сэртыфікатаў у наведнікаў у Рызе

З 21 кастрычніка ў краіне ўвядуць камэнданцкі час, закрыюць крамы перавядуць навучаньне на дыстанцыйную форму. Такое рашэньне прыняў урад Латвіі, паведаміў Delfi.

Абмежаваньні будуць дзейнічаць да 15 лістапада.

  • Камэнданцкі час з 20:00 да 5:00.
  • Застануцца адкрытымі толькі крамы з таварамі першай неабходнасьці.
  • Закрыюцца цырульні, салёны прыгажосьці, установы грамадзкага харчаваньня і іншых сфэраў паслуг.
  • Закрыюцца кінатэатры, тэатры, канцэртныя залі. Скасуюць усе спартовыя, забаўляльныя і культурныя імпрэзы.
  • Увядуць абмежаваньні на сходы і перасоўваньне людзей з розных хатніх гаспадарак у адным аўтамабілі.
  • Асеньнія вакацыі падоўжаць на 1 тыдзень, а з 1 лістапада ў школу пойдуць толькі 1–3 клясы. Астатнія школьнікі і студэнты будуць вучыцца дыстанцыйна.
  • У садках будуць працаваць дзяжурныя групы.

Каб людзям было прасьцей перанесьці абмежаваньні, увядуць праграмы дапамогі.

Прэзыдэнт і міністар аховы здароўя папрасілі прабачэньня ў прышчэпленых жыхароў Латвіі. Яны прызналі, што вакцынацыя фактычна правалілася і гэта стала прычынай для ўвядзеньня абмежаваньняў.

Міністэрства аховы здароўя разьлічвае, што локдаўн дазволіць зьменшыць колькасьць кантактаў у грамадзтве сама меней на 40%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG