Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць выяўленых заражэньняў COVID-19 у сьвеце перасягнула 240 млн


Пахаваньне ахвяры каранавірусу. Паўднёвая Афрыка
Пахаваньне ахвяры каранавірусу. Паўднёвая Афрыка

Колькасьць зарэгістраваных выпадкаў заражэньня каранавірусам COVID-19 у сьвеце на раніцу панядзелка ўзрасла да 240 млн 666 тысяч 769, сьведчаць дадзеныя амэрыканскага ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза.

Ад пачатку пашырэньня вірусу ў сьвеце пасьля заражэньня COVID-19 памерлі 4 млн 898 тысяч 502 чалавекі.

У лік краін з больш чым 20 млн выпадкаў заражэньня COVID-19 па-ранейшаму ўваходзяць ЗША, Індыя і Бразылія.

Лідэрства ў колькасьці тых, хто заразіўся і памёр, захоўваюць ЗША, дзе выяўлена 44 млн 933 тысячы 336 інфікаваных COVID-19. Колькасьць сьмяротных зыходаў склала 724 тысячы 317.

Другое месца ў колькасьці тых, хто заразіўся, займае Індыя, дзе колькасьць пацьверджаных выпадкаў COVID-19 дасягнула 34 млн 67 тысяч 719. Колькасьць памерлых ад наступстваў заражэньня вірусам у краіне вырасла да 452 тысяч 124 чалавек.

Трэцяе месца ў сьвеце ў пашырэньні каранавірусу займае Бразылія, дзе за час пандэміі зарэгістравана 21 млн 644 тыс. 464 захварэлых, зь іх памерлі 603 тысячы 282 чалавекі.

За час пандэміі ў сьвеце было разьмеркавана больш за 6 млрд 617 млн 676 тыс. 986 дозаў вакцыны супраць каранавірусу.

Паводле зьвестак парталу Worldometers, які спэцыялізуецца на статыстыцы па найважнейшых сусьветных падзеях, каэфіцыент сьмяротнасьці на 1 млн насельніцтва плянэты склаў на раніцу панядзелка 630,4. У ЗША на 1 млн жыхароў памерлі 2 232 чалавекі, у Індыі — 324, Бразыліі — 2 813.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG