Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарытарны лідэр Філіпін абвясьціў пра сыход з палітыкі


PHILIPPINES-ECONOMY/TAX
PHILIPPINES-ECONOMY/TAX

Радрыга Дутэртэ, вядомы шматлікімі скандальнымі дзеяньнямі і заявамі, абвясьціў аб сыходзе з палітыкі. «Я не буду балятавацца на пасаду віцэ-прэзыдэнта ў 2022 годзе», — заявіў ён у суботу, 2 кастрычніка, у Маніле.

«Пераважная большасьць філіпінцаў лічыць, што я ня маю на гэта права. Спрабаваць абыйсьці закон і балятавацца на пасаду віцэ-прэзыдэнта стала б парушэньнем канстытуцыі, духу канстытуцыі. Сёньня я абвяшчаю аб сыходзе з палітыкі», — сказаў ён.

Дутэртэ, які, мяркуючы па апытаньнях, застаецца гэтак жа папулярным, як і ў 2016 годзе, калі ён прыйшоў да ўлады дзякуючы абяцаньню пазбавіць краіну ад наркотыкаў, паводле канстытуцыі, ня мае права балятавацца на другі тэрмін. У жніўні ён абвясьціў пра намер змагацца за пасаду віцэ-прэзыдэнта. Крытыкі мяркуюць, што гэта палітычны манэўр з прычыны страху перад судовым перасьледам, які можа пачацца пасьля яго адстаўкі.

Дутэртэ пакуль не абвясьціў, каго б ён жадаў бачыць на сваім месцы, але многія лічаць, што гэта будзе яго дачка Сара, якая, згодна з апошнімі апытаньнямі, апярэджвае супернікаў па папулярнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG