Лукашэнка выдаў указ 17 верасьня лічыць «Днём народнага адзінства». Сёлета гэткі дзень адзначаецца ўпершыню. Улады стварылі адмысловы сайт сьвята, дзяржаўныя тэлеканалы выпусьцілі сюжэты, а афіцыйныя сайты — апублікавалі матэрыялы з нагоды. Але ці сьведчыць што-небудзь пра сьвята офлайн? Выйшлі паглядзець у ключавыя мясьціны сталіцы.