Відэа з заявай Лукашэнкі апублікаваў прыўладны Тэлеграм-канал «Пул Первого» з камэнтаром «Чые Беласток і Вільня? Прэзыдэнт ні на што не намякае» з іранічным смайлікам.
У відэа Лукашэнка кажа: «У адносінах з усімі мы імкнемся да міру і сяброўства. Мы ніколі не квапіліся на чужы каравай ці кавалак зямлі. Нам свайго хапае. Мы нават не нагадваем ім, што Беласток і Беласточчына – гэта беларускія землі. І Вільня – гэта таксама беларускі горад і землі вакол. Мы ж пра гэта не гаворым».