Прэмʼер-міністар заявіў, што Беларусь і Расея да 1 ліпеня 2022 году вызначаць прынцыпы працы абʼяднанага рынку газу.
«Да 1 ліпеня наступнага году мы павінны вызначыць прынцыпы, як будзе функцыянаваць абʼяднаны рынак газу Беларусі і Расеі, паводле якога прынцыпу будзе фарміравацца цана на прыродны газ для Беларусі, каб зафіксаваць гэта на доўгатэрміновую пэрспэктыву», — цытуе Галоўчанку БелТА.
Галоўчанка таксама сказаў, што Беларусь выйдзе на станоўчае зьнешнегандлёвае сальда ў $ 1,2 млрд.
«Гэта вельмі добры вынік. Гэта сьведчыць аб тым, што плацежны балянс краіны будзе знаходзіцца ў аптымальным стане», — лічыць прэмʼер-міністар.
Прэмʼер таксама заявіў пра зьніжэньне запасаў на складах прадпрыемстваў.
«Гэтыя два фактары ў сукупнасьці кажуць пра тое, што краіна пасьпяхова гандлюе прадукцыяй, атрымлівае валюту і паляпшае паказчыкі свайго плацёжнага балянсу», — рэзюмаваў Раман Галоўчанка.
На наступны год, дадаў ён, эканамічны прагноз таксама аптымістычны.
Акрамя гэтага, Раман Галоўчанка паведаміў, што ў Беларусі можа зьявіцца ўласны грузавы флёт — праз набыцьцё або стварэньні ўласнага марскога грузавога тэрміналу. У гэтых мэтах прыярытэтна вывучаюцца парты Ленінградзкай вобласьці.