Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча павялічвае колькасьць войска перад «пагрозамі з усходу»


Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак прамаўляе падчас вучэньняў «Рысь-2021»
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак прамаўляе падчас вучэньняў «Рысь-2021»

Пра гэта 10 верасьня заявіў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак на вучэньнях «Рысь-2021».

«Мы пасьлядоўна павялічваем колькасьць польскага войска, ствараем новыя часьці, новыя тактычныя злучэньні. Што самае істотнае ў гэтым усім? Гэта бясьпека нашай краіны, асабліва ў кантэксьце агрэсіўнай палітыкі Крамля, у кантэксьце гібрыднай атакі, учыненай на польскай мяжы рэжымам, які кіруе ў Беларусі. Таму ў гэтых умовах узмацненьне польскага войска — найлепшае і адзінае рашэньне», — сказаў Марыюш Блашчак.

У вучэньнях «Рысь-2021» бярэ ўдзел больш як 4 тысячы вайскоўцаў і 1 тысяча адзінак вайсковай тэхнікі.

Адна з адпрацаваных задачаў — перакідваньне войскаў з захаду на ўсход.

Цяпер вучэньні працягваюцца на палігоне каля Новай Дэмбы на паўднёвым усходзе Польшчы.

Украіна 10 верасьня ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю на сушы, у паветры і на вадзе, залучыўшы спэцыяльныя падразьдзяленьні і тэхніку.

«Гэтыя захады ўжываюцца для папярэджаньня магчымых правапарушэньняў, правакацый, нестандартных сытуацый і магчымага незаконнага перасячэньня мяжы групамі асобаў», — патлумачылі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

У Латвіі з 30 жніўня да 8 кастрычніка праходзяць вучэньні Намейс-2021 з удзелам 9300 вайскоўцаў з 17 краін.

У Беларусі і Расеі 10 верасьня пачалася практычная частка беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2021». На тэрыторыі Беларусі ў вучэньнях бяруць удзел 13 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку 2500 расейскіх і да 50 казахстанскіх. Агулам і ў Беларусі, і ў Расеі ў вучэньнях возьмуць удзел 200 тысячаў вайскоўцаў. 400 беларускіх вайскоўцаў возьмуць удзел у вучэньнях на тэрыторыі РФ.

10 верасьня польскія памежнікі зафіксавалі 174 спробы незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 10 мігрантаў затрымалі. Латвійскія памежнікі спынілі 20 спробаў. Літоўскія — каля сарака.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG