Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Арцёма Баярскага залічылі ў Ковенскі ўнівэрсытэт. Ён застаецца пад вартай


Арцём Баярскі
Арцём Баярскі

Былога студэнта БДУ Арцёма Баярскага залічылі ў Ковенскі ўнівэрсытэт Вітаўтаса Вялікага на бакаляўрскую праграму «Біятэхналёгія».

Ён зможа пачаць вучобу, калі выйдзе на волю. Арцёма Баярскага затрымалі сёлета 24 сакавіка. Пры затрыманьні яго білі. Спачатку ён адседзеў адміністрацыйны арышт за бел-чырвона-белы сьцяг, які нібыта вісеў на 11-м паверсе ягонага інтэрнату.

Потым на яго завялі крымінальную справу за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (частка 1 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Зьявілася відэа, дзе Баярскі прызнаецца, што адміністраваў «экстрэмісцкі» рэсурс «Мая краіна Беларусь». Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

Летась у жніўні Арцём, разам яшчэ з сотняй студэнтаў, адмовіўся ад прэзыдэнцкай стыпэндыі. Яшчэ школьнікам ён чатыры разы займаў прызавыя месцы на нацыянальных алімпіядах у хіміі. Пасьля затрыманьня яго выключылі з БДУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG