Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы выкарысталі сьлезацечны газ, каб разагнаць жаночы пратэст у Кабуле


Талібы ў прэзыдэнцкім палацы, Кабул, 15 жніўня 2021
Талібы ў прэзыдэнцкім палацы, Кабул, 15 жніўня 2021

Прадстаўнікі руху «Талібан» ужылі сьлезацечны газ і зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, калі дзясяткі жанчын правялі акцыю пратэсту ў цэнтры Кабулу 4 верасьня з патрабаваньнем роўных правоў.

Апошнія два дні афганскія жанчыны праводзяць акцыі пратэсту ў падкантрольным талібам Кабуле, выступаючы за правы жанчын і патрабуючы роўнасьці, справядлівасьці і дэмакратыі. Аналягічны мітынг прайшоў у пачатку гэтага тыдня ў горадзе Герат на захадзе краіны.

4 верасьня актывісткі зладзілі акцыю пратэсту непадалёк ад прэзыдэнцкага палацу, яны трымалі расьцяжкі з надпісам «Мы не жанчыны 90-х».

Кадры, распаўсюджаныя ў сацыяльных сетках, паказваюць, што адбылася сутычка маніфэстантак з узброенымі талібамі. Жанчыны кашлялі, што сьведчыць аб выкарыстаньні сьлезацечнага газу. Іншыя жанчыны казалі, што іх зьбілі.

«Талібан» заяўляе, што будзе паважаць правы жанчын у адпаведнасьці з іх інтэрпрэтацыяй ісламу.

Адзін зь лідэраў талібаў Шэр Мухамад Абас Станэкзай 31 жніўня заявіў у інтэрвію брытанскай ВВС, што ня думае, што жанчыны будуць прызначаныя на кіроўныя пасады ў новым урадзе, але сказаў, што ў іх будзе свая роля.

Талібы заявілі, што жанчыны змогуць працягваць адукацыю і працаваць па-за домам, у чым ім было адмоўлена, калі «Талібан» быў ва ўладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG