Трансьляцыя гульні, якая прайшла 9 жніўня, была захавана на YouTube-канале «Дзіцячы хакей Беларусі». Да раніцы 11 жніўня відэа ўжо выдалілі, хоць, напрыклад, такі ж матч 10 жніўня застаўся на канале, піша Zerkalo.io.
Інцыдэнт з пабіцьцём юнага хакеіста адбыўся ў другім пэрыядзе матчу.
Трэніруе каманду «Шахтара» з хакеістаў 2008 году нараджэньня Арцём Гаранін. Клюб на афіцыйным сайце паабяцаў, што расьсьледуе інцыдэнт.
Плянуе разьбіральніцтвы ў гэтай справе і Фэдэрацыя хакею Беларусі. Намесьнік старшыні ФХБ Сьвятлана Марчанка, якая курыруе пытаньні разьвіцьця дзіцячага хакею, адправілася ў Салігорск для вывучэньня абставін здарэньня.