Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены за палітыку беларускі хакейны трэнэр будзе працаваць у акадэміі клюбу КХЛ


Матч КХЛ, ілюстрацыйнае фота
Матч КХЛ, ілюстрацыйнае фота

Беларускі трэнэр Дзьмітры Катаеў працаўладкаваўся ў акадэміі хакейнага клюбу «Авангард» з расейскага Омску.

Пра гэта паведамляе спартовы рэсрус Tribuna са спасылкай на прэс-службу хакейнай акадэміі.

Раней Дзьмітры Катаеў трэніраваў зборныя каманды Беларусі U16, U17 і U18, а таксама працаваў у менскім «Юнацтве». Летась у жніўні ён паставіў подпіс пад адкрытым лістом спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту, а ўжо ў кастрычніку быў вымушаны пакінуць клюб. Прычынай стаў ціск з боку кіраўніцтва, зьвязаны з праявай яго грамадзянскай пазыцыі.

«Мне далі ясна зразумець: калі не памяняю сваю пазыцыю, працяг працы ў „Юнацтве“ немагчыма, — казваў спэцыяліст у інтэрвію Tribuna. — Я ня мог трываць таго, што адбывалася ў Беларусі адразу пасьля выбараў. Не разумею, як на такое можна заплюшчваць вочы. Падпісваючы ліст, я так ці інакш выказаў свой пункт гледжаньня адносна падзеяў у краіне. Гэта тычыцца і сілавікоў, і ўсёй палітычнай абстаноўкі. Усе пункты, агучаныя ў пэтыцыі спартоўцаў, цалкам падтрымліваю».

Дзьмітрый Катаеў быў перакананы, што прафэсійныя якасьці і набыты вопыт дазволяць знайсьці сабе прымяненьне. Што і здарылася ў выпадку адной зь найлепшых камандаў Кантынэнтальнай хакейнай лігі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG